З 26 снежня праезд у грамадскім транспарце сталіцы Беларусі падаражэў на 5 капеек. Гэтак, за адну паездку ў наземным гарадскім транспарце трэба заплаціць 65 капеек, а жэтон у метро цяпер каштуе 70 капеек, перадае Белсат. Падвышэнне адбылося на 5 капеек.
Адмыслова падаражэлі квіткі, якія прадаюць кіроўцы ў наземным транспарце – тут кошт адной паездкі цяпер складае 70 капеек.
Сталі даражэй і праязныя. Гэтак праязны на 30 дзён на два віды транспарту (аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) цяпер каштуе 40 руб. 54 кап., на тры віды – 47 руб. 74 кап., а на ўсе чатыры віды транспарту – 53 руб. 66 кап.
Раней кошты на праезд у грамадскім транспарце выраслі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Нагадаем, што апошні раз кошт праезду ў транспарце падымалі ў снежні 2017 года.
эж